19 верасня адбылося знамянальнае мерапрыемства, перапахаванне войнаў Вялікай Айчыннай вайны.
У вёсцы Бесядкі былі знойдзены астанкі двух салдат Чырвонай арміі, разам з якімі былі знойдзены іх жэтоны, гузікi з шыняля i грыфельны аловак, што сведчыць аб тым, што яны салдаты Чырвонай арміі. Дапамагла ў арганізацыі дадзенага мерапрыемства таксама і Мышанская сярэдняя школа, якая падрыхтавала выступленне, у якім удзельнічалі вучні 6, 9 і 10 класаў, якіх арганізавала Юлія Аляксандраўна Нікіцюк.
Настаўнікі, кіраўнічы склад школы, а таксама прысутныя госці, сярод якіх Святлана Уладзіміраўна Сянько, дэпутат Палаты прадстаунiкоу Нацыанальнага сбору РБ, старшыня райвыканкама Аляксандр Аляксандравіч Верамееў, усклалі вянкі і кветкі. Дадзенае мерапрыемства з’яўляецца па-сапраўднаму ўрачыстым, бо падобнымі мерапрыемствамі мы аддаём даніну гонару і памяць войнам, загінуўшым за свабоду і незалежнасць нашай з вамі краіны.
Памяць аб подзвігах нашых продкаў — гэта гонар нашай краіны!
Леанiд Вiшнякоў, вучань 10 класа
Оставить комментарий