Паважаныя працаўнікі вёскі!
Дарагія жыхары Петрыкаўшчыны!
Прыміце цёплыя і сардэчныя віншаванні са святам хлебаробаў “Дажынкі-2025”! У гэты дзень мы аддаём даніну заслужанай павагі людзям, якія ўклалі ў няпростую працу хлебароба душу, веды, уменне і вопыт.Дзякуючы зладжанай рабоце, арганізаванасці і прафесіяналізму аграномаў, механізатараў, камбайнераў, вадзіцеляў, кіраўнікоў і спецыялістаў, земляробы раёна годна правялі ўборку ўраджаю, унеслі ўклад у рэспубліканскі каравай.Выказваем усім словы падзякі і глыбокай павагі за адданасць і вернасць абранай справе, працавітасць, беражлівае і руплівае вядзенне работ на роднай зямлі.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця, міру і дабра, дастатку і дабрабыту, невычэрпных жыццёвых сіл і энергіі, поспехаў у стваральнай працы на карысць нашай Петрыкаўшчыны, роднай Беларусі!
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.
Оставить комментарий