Начальнік аддзела адукацыі Людміла Жукавец, старшыня раённай арганізацыі саюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Басюк, дырэктар і намеснік дырэктара першай гарадской школы Святлана Піскун і Марына Жукавец наведалі ветэрана педагагічнай працы Ядвігу Пятроўну Грыб з ганаровай місіяй – уручыць былому настаўніку Падзяку ад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую працу ў сістэме адукацыі, асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі.
Ядвіга Пятроўна ўсё жыццё працавала ў адной установе адукацыі – сярэдняй школе № 1, с педагагічны шлях у якой пачала ў 1953 годдзе. Ветэран працы ўспамінае: у першым яе наборы навучалася 47 вучняў. Не хапала строчак у журнале, каб запісаць усіх дзяцей, ёй даводзілася пісаць імёны і прозвішчы вучняў паміж радкамі. За ўсю сваю педагагічную дзейнасць Ядвіга Пятроўна атрымала мноства ўзнагарод. Ёй прысвоена ганаровае званне “Заслужаны настаўнік БССР”, была ўзнагароджана медалямі і граматай Вярхоўнага Савета БССР. Нават на заслужаным адпачынку працягвала весці актыўны лад жыцця, узначальваючы хор ветэранаў. Яе педагагічны шлях быў багаты на таленавітых і адораных дзяцей – яна адкрыла дарогу ў свет ведаў для больш чым 500 хлопчыкаў і дзяўчынак, з якіх 15 закончылі школу з залатымі медалямі. Зараз яе былыя вучні з цеплынёй і бясконцай падзякай успамінаюць сваю першую настаўніцу – тую, што не проста навучыла іх чытаць і пісаць, а падарыла пуцёўку ў жыццё, уклаўшы ў кожнага часціцу сваёй мудрасці, дабрыні і бязмежнай любові.
Прысутныя павіншавалі заслужаннага настаўніка з яшчэ одной высокай узнагародай і з надыходзячым Днём ведаў. Ядвіга Пятроўна падзякавала за ўвагу якую заўсёды адчувае, як з боку дзяржавы, так і работнікаў галіны адукацыі.
– Калі б была магчымасць пражыць жыццё нанова – я б пайшла той дарогай, якую выбрала шмат гадоў таму. Настаўнік – самая цікавая прафесія на зямлі. А для мяне яна стала маім жыццём і маім лёсам.
Оставить комментарий