Падзяка ветэрану за незалежную Беларусь, наша шчаслівае сёння

0
94

Вера Аляксандраўна Кароткая — адзіны ветэран Вялікай Айчыннай вайны, пражываючы на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна.

Кожнае дзяржаўнае свята прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый наведваюцца да Веры Аляксандраўны, каб выказаць словы шчырай удзячнасці за заваяваную ў кровапралітных баях перамогу, за наша мірнае жыццё. Не стаў выключэннем і сённяшні дзень.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, генеральны дырэктар ДПУ «Нацыянальны парк»Прыпяцкі» Юрый Апановіч, дырэктар ДПУ «Петрыкаўскі лясгас» Іван Торчык, старшыня раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» Наталля Ходзька і намеснік — Мікалай Семяніцкі, лідар жаночага руху раёна Галіна Казак падзякавалі ветэрану за незалежную Беларусь, наша шчаслівае сёння.

Падарункі, кветкі і словы ўдзячнасці сёння прымала не толькі ветэран, але і яе сям’я.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о