Гарадская плошча з ранняй вясны да позняй восені мільгае разнастайнымі фарбамі. Як толькі знікаюць цюльпаны розных гатункаў – пачынаюць распускацца ружы і цвісці пятунні. Скажу, напэўна, пра адчуванне многіх: знаходзіцца ў цэнтры горада, дзе кветкі радуюць вока – адно задавальненне.

Ужо каля тыдня на клумбе каля падатковай інспекцыі адцвілі і пасохлі ірысы. Іх там даволі многа і факт адразу кідаецца ў вочы, азмрочваючы фарбы суседніх кветнікоў. Такая неабачлівасць не павінна перакрэсліваць работу, якая ўжо зроблена па азеляненні роднага горада. Для дасягнення пастаяннага выніку ўсё трэба рабіць у час, у тым ліку – выдаляць пасохлыя кветкі.
Дарэчы, мінулым летам журналісты падымалі дадзеную праблему і камунальнікі прынялі недахоп да ўвагі. Але, як паказаў час, за навуку не ўзялі – зноў даводзіцца ўказваць на непрыглядны момант.
Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.
Оставить комментарий