Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько наведала палеткі БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы”. Прадстаўнік улады ўручыла падарунак самаму маладому камбайнёру Петрыкаўшчыны Дзмітрыю Качэля, адзначыўшы ўклад маладога пакалення ў будучы каравай. Для ўдзельнікаў уборачнай парламентарый прывезла яшчэ адзін прэзент – вялікі кавун, які не толькі падняў настрой механізатарам, але і наталіў смагу.
Дырэктар гаспадаркі Сяргей Ракіцкі пазнаёміў дэпутата з ходам уборачнай.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о