Пад абаронай закона з 1588 года

0
151

Паглядзіце, якога бабра мы заўважылі каля вёскі Мардзвін, у час рэйду Міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету.

Пад абаронай закона з 1588 годаУ культуры беларусаў гэты звер займае асобнае месца. Так, у фальклоры беларусаў захавалася ўстойлівае павер’е: “Не бі бабра – не будзе дабра”. І зараз эколагі могуць пацвердзіць, што вёскі, наваколле якіх аблюбавалі гэтыя грызуны, у меншай ступені рызыкуюць у выпадку пажару з-за большай вільготнасці глебы, дзякуючы дзейнасці звера.

Такое стаўленне да бабра ў нашых продкаў было абумоўлена не толькі міласэрнасцю да прыроды, але і натуральнай выгодай. Доўгі час бабровае футра ў Вялікім Княстве Літоўскім было адным з прадуктаў устойлівага экспарту і прыносіла немалыя грошы. Існавала нават асобная катэгорыя сялян – баброўнікі, якія павінны былі як здабываць, так і гадаваць баброў для дзяржаўнай гандлёвай патрэбы.

Больш за тое, нашыя продкі першымі ў свеце заканадаўча замацавалі мерапрыемствы дзеля аховы папуляцыі баброў, аформіўшы норму ў Статуце ВКЛ 1588 года – тагачаснай Канстытуцыі. Так, гаспадару забаранялася сельскагаспадарчая дзейнасць бліз месцаў, дзе жылі гэтыя грызуны. У адваротным выпадку за зыход бабра ўладар зямлі павінен быў плаціць штраф і адмераць “ахоўную зону”, дзе нельга было араць, касіць сенажаць і церабіць лазняк.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о