Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб на базе райвыканкама правёў сёння кіраўнік раёна Аляксандр Верамееў.
На прыём да старшыні выканкама звярнулася жыхарка Лоева па пытанні перадачы ва ўласнасць, у межах Указа №235, арэнднага жылля бацькам, якія пражываюць у аграгарадку Чалюшчавічы.
Тумачэнні па змесце звароту даў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр, які курыруе пытанні будаўніцтва. Справа ў тым, што арэнднае жыллё, у якім пражываюць бацькі заяўніцы, ад сельгаспрадпрыемства, дзе ў свой час галоўным энергетыкам адпрацаваў бацька жанчыны, перададзена ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас”. Па-другое, з камунгасам бацькамі заяўніцы заключана бестэрміновая дамова на арэнду жылля. Таму, на сённяшні дзень бязвыплатная перадача немагчыма.
Аднак з улікам “арэнднай гісторыі” заяўніцы і яе бацькоў, старшынёй выканкама дадзена даручэнне курыруючаму намесніку звярнуцца за дадатковай кансультацыяй па вырашэнні сітуацыі ў межах існучага заканадаўчага і прававога поля ў вышэйстаячыя дзяржаўныя органы.
Як пазначыў у завяршэнні прыёму кіраўнік раёна, асабісты прыём грамадзян з’яўляецца адной з самых эфектыўных форм работы ўлады з людзьмі, які дазваляе лепш разумець праблемы, якія хвалююць нашых жыхароў.
Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.
Оставить комментарий