Цёплыя сустрэчы і шчырыя словы падзякі за самаадданую працу і вернасць роднаму куточку гучалі на працягу ўсёй урачыстасці.

Ад мясцовай улады лістамі Падзякі і каштоўнымі падарункамі былі адзначаны самыя паважаныя ў вёсцы людзі: доўгажыхары і самыя юныя жыхары, маючыя вялікі «стаж» і шматдзетныя сем’і, працаўнікі і актывісты. Дзякуй, паважаныя, за ваша сумленнае жыццё, прафесіяналізм і чалавечнасць, годны прыклад моладзі! Са святам, землякі! Шукаем на фота сябе, родных і знаёмых

Не пакінула без увагі ў гэты святочны дзень сваіх ветэранаў адміністрацыя і калектыў сярэдняй школы. Са словамі падзякі да ветэранаў звярнуўся дырэктар Уладзімір Герасіменка. Сваю хвіліну славы на сённяшняй ўрачыстасці атрымалі вучні школы: Такун Віялета і Ястрэмскі Сцяпан, якія з’яўляюцца гонарам установы адукацыі

Сваіх ветэранаў павіншавала і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. Добра і правільна, калі па прашэсці нават не аднаго дзесяцігоддзя чалавек не забыты, калі жыве памяць пра яго працоўныя подзвігі і дасягненні! Са святам, шаноўныя ветэраны працы! Са святам, Бабунічы!

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о