У гарадскім пасёлку Капаткевічы адчыніла свае дзверы для пакупнікоў новая крама “Каля дома” Гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Прыпяцкі альянс”.
Знаходзіцца гандлёвая кропка на звыклым для пасялкоўцаў месцы, дзе раней была крама “Вікторыя”: на заходнім боку населенага пункта, праз дарогу ад заправачнай станцыі, каля дома № 81 па вуліцы Ленінскай.
Плошча залы складае каля 60 квадратных метраў. Апрача мноства найменняў харчовай прадукцыі, якая задаволіць густ хіба не кожнага спажыўца, у краме знайшлося месца для прамысловых і гаспадарчых тавараў. Пакупнікі могуць набыць тут і посуд, і бытавую хімію, і парфумерыю.
Як паведамілі прадаўцы, сярод харчовай прадукцыі найбольшым попытам традыцыйна карыстаюцца хлебабулачныя, малочныя і мясныя прадукты. Таксама шпарка ідзе гандаль садавінай: працаўнікі толькі і паспяваюць прыносіць скрыні з сёлетнім ураджаем да наведвальнікаў.
З дня на дзень колькасць кліентаў крамы расце. Трэба меркаваць, што спрацавала так званая народная рэклама. Зараз працягам працоўнага дня гандлёвую кропку наведвае звыш паўсотні пакупнікоў.
Прапануем пры магчымасці завітаць у магазін “Каля дома”. Нас, напрыклад, уразіла падрыхтаваная паліца для тых, хто ўжо пачынае набываць тавары да святкавання Новага году, а таксама гарбата ў падарункавым афармленні.
Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.
Оставить комментарий