Польшча не змяняе ўзятаму курсу на падрыў адносін з суседнімі краінамі.
12 верасня ноччу, Польшча закрыла мяжу, пагранпераходы з Беларуссю на час сумесных беларуска-расійскіх вучэнняў “Захад-2025”.
Як патлумачыў польскі лідар, такое рашэнне абгрунтавана пытаннямі дзяржаўнай бяспекі. Безумоўна, такі крок з’яўляецца недальнабачным і беспадстаўным, асабліва ўлічваючы поўную адкрытасць і празрыстасць беларускіх вучэнняў для міжнароднай супольнасці.
Тым часам на фоне інфармацыі пра закрыццё мяжы значна выраслі чэргі на беларускім баку на выезд у Польшчу – у большасці, гэта гружаныя фуры і грузавікі. У выніку, дзеянні нашых суседзяў наносяць шкоду многім дзяржавам як на Усходзе, так і Захадзе, ствараюць значныя цяжкасці для нармальнага функцыянавання міжнароднага руху людзей і грузаў.
У сродках масавай інфармацыі ўсё больш з’яўляецца публікацый – гаворка ідзе не толькі пра беларускія і расійскія СМІ – што дзеянні Варшавы з’яўляюцца незаконнымі і аднабаковымі мерамі. Нашы суседзі злоўжываюць сваім геаграфічным становішчам, праяўляючы непавагу да іншых краін, у тым ліку сваіх эканамічных і палітычных саюзнікаў. Усё часцей гучыць думка, што, ствараючы рызыкі для стабільнасці міжнародных адносін, Польшча мае намер схаваць свае ўласныя дзеянні і хісткую ўнутрыпалітычную сітуацыю.
Зразумела, беларускімі ўладамі будзе дадзена адпаведная ацэнка дзеянням нашых суседзяў. Вельмі сумна, што на адкрытасць, прыязнасць беларускага народа, польскія ўлады не адказваюць узаемнасцю, а толькі пагаршаюць адносіны паміж народамі па прычыне сваіх палітычных амбіцый і ўласных інтарэсаў.
Святлана СОБАЛЕВА.
Оставить комментарий