Не эстэтычна і не практычна

0
62

Месячнік навядзення парадку і добраўпарадкавання падведамасных і прыдамавых тэрыторый, як шматпавярховак, так і прыватнага сектару, аб’яўлены на Петрыкаўшчыне.

Як для арганізацый, так і для прыватных асоб – гэта цудоўная магчымасць навесці парадак у перыметры сваёй зоны адказнасці. Балазе, нават умовы надвор’я спрыяюць калектыўнай працы на карысць чысціні і парадку.
Дзеля справядлівасці варта зазначыць, што з пачатку месячніка зроблена ўжо нямала: высаджваюцца зялёныя насаджэнні, рамантуюцца дзіцячыя пляцоўкі і лавачкі каля пад’ездаў. Аднак, ёсць нямала месцаў, якія таксама чакаюць гаспадарскай рукі.
Так, па вуліцы Каралёва паміж дамамі № 17 і 19 пешаходная дарожка, выкладзеная пліткай, практычна патанае ў пустазельнай расліннасці, а ў адным месцы “ўздыбілася” і рух па ёй, па словах пражываючых, даволі некамфортны: увесь час думаеш, хаця б не аступіцца і не нанесці ўрон здароўю.
Ухіленне праблемнага моманту не патрабуе ўкладання вялікіх сродкаў, аднак здольна зрабіць жыццё землякоў камфортным і бяспечным.

В. МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о