На базе Капаткевіцкага сельскага Савета адбылася знакавая падзея – урачыстае ўручэнне партыйных білетаў новым членам партыі “Белая Русь”. Старшыня раённага аддзялення партыі Наталля Ходзька асабіста прывітала і ўручыла партыйныя дакументы новым членам арганізацыі, жыхаркам гарадскога пасёлка Таццяне Суботка, Наталлі Мельнікавай і Вользе Голас.
Наталля Мікалаеўна павіншавала жанчын з гэтай важнай падзеяй у жыцці. Яна адзначыла, што “Белая Русь” – гэта не толькі гонар, але і адказнасць, а таксама магчымасць прымаць актыўны ўдзел у жыцці Петрыкаўшчыны.
–Мы вельмі рады вітаць у нашых шэрагах новых, актыўных і неабыякавых людзей. Ваша жаданне далучыцца да нашай партыі сведчыць аб вашай грамадзянскай пазіцыі і імкненні ўнесці свой уклад у агульную справу”, – адзначыла старшыня раённага аддзялення.
Оставить комментарий