“Нашчадкі” – за духмяны хлеб на стале

0
101

Лета – гарачая пара не толькі для работнікаў сельскагаспадарчай галіны, хлебаробаў, але і для членаў студэнцкіх атрадаў. Пытанне часовай працоўнай занятасці навучэнцаў у вольны ад вучобы час актуальнае заўсёды, але часцей за ўсё моладзь жадае працаваць менавіта летам: па-першае, гэта вольны ад вучэбнай дзейнасці час, а па-другое, ёсць магчымасць дапамагчы аграрыям ва ўборачнай кампаніі.

У механізатараў і работнікаў зерняскладу зараз вельмі гарачая пара, у прамым і пераносным сэнсе. У іх кожная хвіліна на асаблівым рахунку. Амкадоры, горы духмянага, свежага і цёплага збожжа – усё гэта азначае, што прыйшло жніво. На дапамогу аграрыям прыходзяць студатрадаўцы.

Зернясклад ААТ ”Курыцічы” адчыніў свае дзверы дванаццаці хлопцам і шасцярым дзяўчынам, якія з 15 ліпеня прыступілі да сваіх абавязкаў. У гаспадарцы яны працуюць па чатыры гадзіны ў дзень на працягу двух тыдняў. З вялікім задавальненнем і жаданнем студатрадаўцы кожны дзень пракладваюць шлях ад дома да зернятоку. Без перабольшанняў, рабяты працуюць нароўні з дарослымі. Праца на зерняскладзе ўключае ў сябе шырокі спектр задач: сартаванне і ачыстка збожжа, загрузка
зернясушыльнай машыны для ачысткі збожжавых культур.

Некаторыя з рабят працуюць у студатрадзе не першы год: камандзір атрада Юлія Шуберт, камісар атрада Анастасія Боўсун,
члены БРСМ: Лізавета Рудаўская, Данііл Картыннік, Павел Налецька, Максім Грэська, Мікіта Дземідовіч. Можна з упэўненасцю сказаць, што маладое пакаленне падрастае на змену дасведчаным аграрыям, набіраючыся ў іх карыснага вопыту.

Юныя работнікі студатрада ўносяць немалаважны ўклад у перапрацоўку ўраджаю, тым самым паляпшаючы харчовую абстаноўку ў краіне.

Камандзір атрада і педагог школы Юлія Шуберт акцэнтавала ўвагу рабят на тым, што іх сумеснаяпраца – гэта не толькі магчымасць
зарабіць свае асабістыя грошы ў час летніх канікул, але і ўнесці свой уклад ва ўборку ўраджаю 2025 года.
– Асноўная мая задача – з’яднаць калектыў, правільна размеркаваць даручэнні, знайсці падыход да кожнага з удзельнікаў студатрада.

Летняя занятасць не толькі дае рабятам дадатковы заробак, але і засцерагае, спрыяе правесці канікулы без правапарушэнняў.
Лічу, што такога роду дзейнасць – гэта выдатная магчымасць для байцоў атрада атрымаць каштоўны досвед працы ў калектыве, набыць новыя навыкі і веды. Рабяты далі сабе ўстаноўку і ў наступным годзе абавязкова ўсім саставам прыйсці зноў жа на працу на зернясклад, тым больш, вопыт ужо ёсць, – пазначыла Юлія Шуберт.

На што выдаткаваць заробленыя ў студатрадзе сродкі, большасць хлопцаў і дзяўчат ужо ведае. У любым выпадку, стымул для працы
ў маладых людзей маецца. А яшчэ яны разумеюць, што безадказна ставіцца да даручанай справы байцы БРСМ проста не могуць.

Марыя ТАМКО.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о