Наша жыццё – наша адказнасць

0
89

Напярэдадні Дня абароны дзяцей пракурор раёна Андрэй Лявончык, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Петрыкаўскага райвыканкама Вольга Усціновіч-Насека і старшыня райарганізацыі “Беларускі саюз жанчын” наведалі УА “Петрыкаўскае СПТВ закрытага тыпу №1 лёгкай прамысловасці”.

Сустрэча пачалася з невялікага канцэрта з нагоды свята. Дзяўчаты парадавалі гасцей сваімі талентамі і загадзя падрыхтаванымі творчымі нумарамі: яны спявалі песні, дэкламавалі вершы, танчылі.
Пасля ў фармаце адкрытага дыялогу госці і выхаванцы ўстановы абмеркавалі хвалюючыя пытанні, абмяняліся меркаваннямі па праблемных сітуацыя і выкліках, якія сучаснаму пакаленню моладзі часам даводзіцца пераадольваць. Паспрабавалі разам знайсці выйсце з умоўна створаных праблемных сітуацый, разбіраліся, што варта, а што не варта прадпрымаць у той ці іншай сітуацыі. Гаварылі пра выбар і адказнасць. Абмеркавалі цікавыя накірункі самарэалізацыі маладога пакалення ў сучасным свеце і прыйшлі да высновы, што кожны з нас гаспадар уласнага жыцця. Так, сітуацыі здараюцца розныя, аднак годна іх пераадолець і зрабіць высновы на будучыню – адзіна правільны шлях.
Цікавілі дзяўчат і род заняткаў гасцей, іх захапленні і жыццёвыя прынцыпы.
Пасля адкрытага дыялогу дырэктар Таццяна Білас правяла для гасцей экскурсію па ўстанове, пазнаёміла з умовамі навучання, пражывання і адпачынку навучэнак.
Ад райарганізацыі “Беларускі саюз жанчын” з нагоды Міжнароднага дня абароны дзяцей дзяўчатам былі перададзены салодкія пачастункі.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о