10 лістапада ў памяшканні РАУС адбылася сустрэча з нагоды Дня шанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС.
У сценах Петрыкаўскага РАУС панавала асаблівая атмасфера глыбокай павагі і шчырай падзякі.
Ветэраны заклалі моцны падмурак, на якім стаіць цяперашняя сістэма органаў унутраных спраў, унеслі свой значны ўклад у справу барацьбы за законнасць і парадак у краіне.
У актавай зале прысутнічалі ветэраны органаў унутраных спраў, якія шмат гадоў праслужылі ў нашым раёне. Яны забяспечвалі правапарадак, абаранялі законныя правы і інтарэсы грамадзян, змагаліся са злачыннасцю і прымалі меры для стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі. Дзякуючы іх прафесіяналізму і самаадданасці жыхары Петрыкаўшчыны маглі адчуваць сябе ў бяспецы.
З цёплымі словамі віншанвання да ветэранаў звярнуўся часова выконваючы абавязкі начальніка Петрыкаўскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Семікопенка, які падкрэсліў важнасць пераемнасці пакаленняў, падзякаваў ветэранам за іх неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё аддзела, за актыўную жыццёвую пазіцыю і перадачу неацэннага вопыту маладым супрацоўнікам:
– Вельмі прыемна бачыць вас у гэтай зале! Хочацца, каб вы ведалі, як развіваецца аддзел, працягваючы вашы слаўныя традыцыі. Вы – наш надзейны тыл. Ведаем, што, калі б мы не звярнуліся, вы заўсёды прыйдзеце на дапамогу.
Аляксандр Іванавіч адзначыў, што міліцэйская служба, як ніякая іншая, будуецца на традыцыях, закладзеных папярэднімі пакаленнямі.
Старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі райаддзела Васілій Дашкевіч адзначыў:
– У пярвічнай ветэранскай арганізацыі нашага райаддзела сёння налічваецца 70 чалавек. Ад імя савета ветеранаў жадаю ўсім моцнага здароўя. Прыемна адзначыць, што многія супрацоўнікі міліцыі пасля выхаду на заслужаны адпачынак працягваюць свой працоўны шлях на карысць грамадства. Маладому пакаленню жадаем годна несці службу, захаваць і памножыць наш агульны вопыт.
У гэты дзень гучалі словы падзякі за вернасць абавязку, за мужнасць і самаахвярнасць, праяўленыя ў самыя няпростыя часы. Так, за шматгадовую, бездакорную службу ў органах унутраных спраў, значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне ветэранскага руху, захаванне і адраджэнне лепшых службовых традыцый, садзейнічанне грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню асабовага складу і ў сувязі з Днём ветэранаў органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь падзяка саветніка Міністра ўнутраных спраў старшыні Рэспубліканскага савета ветэранаў аб’яўлена падпалкоўніку міліцыі ў запасе Васілію Белакуру, падпалкоўніку міліцыі ў запасе Аляксандру Блінцу. Таксама за актыўны ўдзел у рабоце першаснай ветэранскай арганізацыі АУС Петрыкаўскага райвыканкама і ў сувязі з Днём ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Гомельскага абласнога Савета ветэранаў АУС уручана Ігару Гурыну.
У працяг урачыстасці маладым супрацоўнікам у прысутнасці іх паважаных калег былі прысвоены чарговыя спецыяльныя званні.
Марыя ТАМКО,
фота аўтара.







Оставить комментарий