У ДУА “Петрыкаўская спецыяльная школа-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення, цяжкасцямі ў навучанні” прагучаў першы званок.

Наперад да ведаў!

Школьны двор сабраў вучняў, педагогаў і іх бацькоў для сустрэчы новага навучальнага года. Першакласнікі адчувалі радасць і ў той жа час непаразуменне. Выпускнікі адчувалі сябе ўжо спакойна, бо на гэтым мерапрыемстве яны самыя дарослыя і вопытныя.

Наперад да ведаў!

З прывітальным словам сваім словам да навучэнцаў звярнулася дырэктар школы, Ірына Ракіцкая, якая пажадала дзеткам і іх бацькам поспехаў і плённай працы ў навучальным годзе.

Наперад да ведаў!

Вялікую дапамогу вучням школы-інтэрната аказала Петрыкаўская раённая арганізацыі Чырвонага Крыжа, якая прыняла актыўны ўдзел ў Рэспубліканскай акцыі “Збяром дзяцей  у школу”. Як пазначыла нашаму карэспандэнту Людміла Петухова, валанцёрскі атрад пад кіраўніцтвам Вольгі Курдо падрыхтаваў школьныя наборы для дзяцей-інвалідаў, якія наведваюць Петрыкаўскі Карэкцыйны цэнтр. Спонсар Чырвонага Крыжа Леанід Пашук падрыхтаваў салодкія прызы. Старшыня РА Чырвонага Крыжа Людміла Петухова ўручыла школьныя наборы вучням 1 класа. У акцыі таксама прынялі ўдзел спонсары Чырвонага Крыжа Святлана Сялюк і Пётр Ланька.

Наперад да ведаў!Наперад да ведаў!Наперад да ведаў!

Наведалі мерапрыемства і прадстаўнікі Петрыкаўскага рудаўпраўлення, якія ўручылі ранцы і наборы мастака шасці першакласнікам, а таксама воданагравальнік. Сродкі на пакупку былі сабраны калектывам Петрыкаўскага рудаўпраўлення.

Наперад да ведаў!

Поспехаў у вучобе пажадалі навучэнцам Валянціна Вашкевіч, начальнік фінансавага аддзела Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта і Панасейка Алена Андрэеўна, памочнік пракурора Петрыкаўскага раёна.

Наперад да ведаў!

Няхай добрыя справы вернуцца да кожнага шчасцем і росквітам! А для вучняў школы-інтэрната гэты годзе будзе лёгкім і плённым!

Наперад да ведаў!

Анастасія ФЕЛЬКІНА, фота аўтара.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о