У адзін з летніх дзён у Петрыкаўскі РАУС паступіла паведамленне аб спробе ўгону асабістага аўтамабіля. Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што ў начны час група маладых хлопцаў пасля працяглага ўжывання спіртнога на вуліцы Дружба звярнулі ўвагу на аўтамабіль “Мазда”, які на няшчасце для ўладальніка і будучага гора-ўгоншчыка аказаўся незачынены. Малады чалавек, узгадаўшы навыкі вадзіцеля, атрыманыя ў каледжы, вырашыў завесці гэты аўтамабіль і пракаціць сваіх сяброў. З мэтай уключэння рухавіка пашкодзіў корпус рулявой калонкі, выкрываў капот, аднак аўтамабіль завесці не ўдалося.
Следства папярэджвае, што неправамернае завалоданне транспартным сродкам і паездка на ім прыводзіць да крымінальнай адказнасці па артыкуле 214 КК, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў.
Георгій ВЕРАШЧАКОЎ,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.
Оставить комментарий