На вяршыні гумару – каманда КВЗ з Капцэвічаў

0
331

 

“Антистресс – команда класс, юмором сразит всех вас!” Менавіта з такім дэвізам каманда КВЗ “Антыстрэс” ДУА “Капцэвіцкая сярэдняя школа” прайшла ў фінал чэмпіянату абласнога Сезона гульняў КВЗ “У будучыню з усмешкай”.

У гумарыстычнай гульні ўсе заяўленыя каманды годна прадэманстравалі сваё майстэрства.
Два конкурсы “Біятлон” і “СТЭМ” выявілі фіналістаў турніру: каманды Жлобінскага, Петрыкаўскага раёнаў, Цэнтральнага раёна горада Гомеля і абласнога Палаца творчасці, якія сустрэнуцца ў фінале ў сакавіку.

Міні-інтэрв’ю з фіналістамі.
Аксана Брэзіцкая, кіраўнік каманды, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці:
– Нашай камандзе ўжо чатыры гады і гэта наш першы ўдзел менавіта ў абласным сезоне. У мінулым годзе мы сталі пераможцамі конкурсу КВЗ у раёне, таму прадстаўляем Петрыкаўшчыну на вобласці.

Дмітрый Крапівін, капітан каманды:
– У зале панавала атмасфера свята і гумару! Спачатку было хваляванне, а потым з’явілася ўпэўненасць, драйв, не хацелася нават спыняцца.
Марыя Брэзіцкая, самы малодшы ўдзельнік каманды:
– Мне было вельмі прыемна чуць пахвалу ад членаў журы. З гонарам магу сказаць, што ў “біятлоне” мы былі лепшыя і набралі больш за ўсіх балаў. Каманду чакае складаная і карпатлівая праца, бо ў фінале будзе не толькі музычны конкурс, а і біятлон, фрыстайл.
Жадаем камандзе новых перамог, гумару і весялосці!

Марыя Тамко,
фота з архіва Капцэвіцкай сярэдняй школы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о