На пасаду першага сакратара Петрыкаўскага раённага камітэта “Беларускага Рэспубліканскага саюза моладзі” абрана Дар’я Аляксандраўна ГЕРАСІМЕНКА.
Нарадзілася ў вёсцы Рог Петрыкаўскага раёна ў 2003 годзе.
У 2022 годзе скончыла УА “Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж” па спецыяльнасці “пачатковая адукацыя”. У цяперашні час навучаецца на завочным аддзяленні філалагічнага факультэта УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”.
Працоўную дзейнасць пачала ў 2023 годзе настаўнікам пачатковых класаў у дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава”.
З 2023 па 11 верасня 2025 года – настаўнік пачатковых класаў у ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Петрыкава”.
З 12 верасня абрана на пасаду першага сакратара Петрыкаўскага раённага камітэта “БРСМ”.
На пасаду начальніка Петрыкаўскай раённай энергагазінспекцыі назначаны Уладзіслаў Віктаравіч ХАМЧУК.
Нарадзіўся ў горадзе Мазыры ў 2001 годзе.
У 2023 годзе скончыў УА “Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. Сухога” па спецыяльнасці “электразабеспячэнне” (па галінах).
Працоўную дзейнасць пачаў у 2020 годзе рабочым 2-га разрада на ўчастку слабаточных сетак ААТ “Белэлектрамантаж” філіяла “Электрамантажнае ўпраўленне №4” Мазырскі раён.
З 2023 па 2025 год – інспектар энергагазінспекцыі Петрыкаўскай раённай энергагазінспекцыі Мазырскага міжраённага аддзялення філіяла Дзяржэнерганагляду па Гомельскай вобласці.
З 1 красавіка па 1 кастрычніка 2025 года – інспектар энергагазінспекцыі электратэхнічнай групы Мазырскага міжраённага аддзялення філіяла Дзяржэнерганагляду па Гомельскай вобласці.
З 2 кастрычніка 2025 года – начальнік Петрыкаўскай раённай энергагазінспекцыі.
Оставить комментарий