На пасаду дырэктара філіяла Петрыкаўскага ДРБУ-112 камунальнага праектна-рамонтнага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельаблдарбуд” назначаны Іван Андрэевіч ХАМЕЦ.
Нарадзіўся ў вёсцы Макарычы ў 1996 годзе. У 2015 годзе скончыў УА “Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж імя Ленінскага камсамола Беларусі” па спецыяльнасці “будаўніцтва дарог і транспартных аб’ектаў; аўтамабільныя дарогі”.
Працоўную дзейнасць пачаў у 2015 годзе майстрам філіяла Петрыкаўскага ДРБУ-112 КПРУП “Гомельаблдарбуд”.
З 2018 па 2019 год – вытворца работ філіяла Петрыкаўскага ДРБУ-112 КПРУП “Гомельаблдарбуд”.
З 2019 па 2020 год праходзіў службу ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.
З 2020 па 2023 год – вытворца работ філіяла Петрыкаўскага ДРБУ-112 КПРУП “Гомельаблдарбуд”.
У 2023 годзе закончыў міждзяржаўную адукацыйную ўстанову вышэйшай адукацыі “Беларуска-Расійскі ўніверсітэт”.
З 2023 па жнівень 2025 года – галоўны інжынер філіяла Петрыкаўскага ДРБУ-112 КПРУП “Гомельаблдарбуд”.
З 27 жніўня 2025 года – дырэктар філіяла Петрыкаўскага ДРБУ-112 КПРУП “Гомельаблдарбуд”.
На пасаду начальніка Муляраўскага цэха вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельдругчармет” назначаны Мікалай Віктаравіч ГАЛЕНЯ.
Нарадзіўся ў вёсцы Сярэдняя Рудня ў 1975 годзе. У 1995 годзе скончыў Палескі саўгас-тэхнікум імя В.Ф.Міцкевіча па спецыяльнасці “тэхнік-механік”.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1995 годзе брыгадзірам трактарнай брыгады КДГ “Чырвоны будаўнік”.
З 1996 па 1997 год праходзіў службу ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.
З 1997 па 2003 год – майстар пагрузачна-разгрузачных работ транспартнага цэха Петрыкаўскага керамзітавага завода.
З 2003 па 2018 год – вартаўнік 2 разрада Муляраўскага цэха вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Гомельдругчармет”.
З 2018 па 2024 год – газарэзчык 2 разрада Муляраўскага цэха ВУП “Гомельдругчармет”.
З 2024 па верасень 2025 года – майстар Муляраўскага цэха ВУП “Гомельдругчармет”.
З 4 верасня 2025 года – начальнік Муляраўскага цэха ВУП “Гомельдругчармет”.
На пасаду начальніка Петрыкаўскага раённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва назначана Алеся Анатольеўна ГАНЧАР.
Нарадзілася ў горадзе Петрыкаве ў 1986 годзе. У 2011 годзе скончыла УА “Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія”.
Працоўную дзейнасць пачала ў 2004 годзе бухгалтарам-касірам КПУП “Петрыкаўскі КСМ”.
З 2006 па 2008 год – менеджар аддзела планавання вытворчасці і маркетынга ІПУПП “Рада-Мэкс”.
З 2008 па 2016 год – бухгалтар участка па вытворчасці керамзіта завода КПД ААТ “Гомельскі ДБК”.
З 2016 па верасень 2025 года – галоўны інспектар, галоўны спецыяліст, старшы інспектар Петрыкаўскага раённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
З 16 верасня – начальнік Петрыкаўскага раённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
Оставить комментарий