На пасаду дырэктара камунальнага меліярацыйнага ўнітарнага прадпрыемства “Петрыкаўскае ПМС” назначаны Аляксей Віктаравіч КРУПІНЕВІЧ.

На пасаду дырэктара Петрыкаўскага ПМС назначаны Аляксей КРУПІНЕВІЧНарадзіўся ў вёсцы Чамярное Лельчыцкага раёна ў 1997 годзе. У 2020 годзе скончыў УА “Беларуская дзяржаўная Ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія”. Працоўную дзейнасць пачаў у 2020 годзе інжынерам-гідратэхнікам камунальнага меліярацыйнага ўнітарнага прадпрыемства “Лельчыцкае ПМС”. З 2020 па 2021 год праходзіў тэрміновую службу ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. З 2021 па 2024 год працаваў інжынерам-гідратэхнікам камунальнага меліярацыйнага ўнітарнага прадпрыемства “Лельчыцкае ПМС”.

27 мая 2024 года зацверджаны на пасадзе дырэктара камунальнага меліярацыйнага ўнітарнага прадпрыемства “Петрыкаўскае ПМС”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о