З мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыусы ў лістападзе выедуць у населеныя пункты раёна.
Так, згодна з графікам, натарыус Ганна Уладзіміраўна Жукавец 12 лістапада з 9 да 12 гадзін правядзе прыём-кансультацыю ў аграгарадку Камаровічы, 20 лістапада з 9 да 12 гадзін – у пасёлку Муляраўка.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём да натарыуса 8-02350-2-10-38.
Натарыус Марына Уладзіміраўна Голік 13 лістапада з 9 да 11 гадзін правядзе выязны прыём у вёсцы Лучыцы, з 11.30 да 13.30 – у аграгарадку Чалюшчавічы, 21 лістапада з 9 да 12 гадзін – у аграгарадку Конкавічы, 27 лістапада з 9 да 12 гадзін – у гарадскім пасёлку Капаткевічы.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-02350-5 56-83.
Выезды натарыусаў у населеныя пункты раёна ажыццяўляюцца пры наяўнасці заявак. Прыём праходзіць у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.
Галіна КАЗАК.







Оставить комментарий