На кансультацыю да натарыуса

0
77

З мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыусы ў кастрычніку выедуць у населеныя пункты раёна.
Так, згодна з графікам, натарыус Ганна Уладзіміраўна Жукавец 10 кастрычніка правядзе прыём-кансультацыю ў аграгарадку Бабунічы, 15 кастрычніка – у аграгарадку Навасёлкі, 23 кастрычніка – у пасёлку Капцэвічы, 30 кастрычніка – у вёсцы Мышанка.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём да натарыуса 8-02350-2-10-38.
Натарыус Марына Уладзіміраўна Голік 9 кастрычніка правядзе выязны прыём у вёсцы Галубіца, 16 кастрычніка – у гарадскім пасёлку Капаткевічы.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-02350-5 56-83.
Выезды натарыусаў у населеныя пункты раёна ажыццяўляюцца пры наяўнасці заявак. Прыём праходзіць з 9 да 12 гадзін у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о