На кансультацыю да натарыуса

0
281

З мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыусы ў жніўні выедуць у населеныя пункты раёна.

Так, згодна з графікам, натарыус Ганна Уладзіміраўна Жукавец 18 жніўня з 9 да 12 гадзін правядзе прыём-кансультацыю ў аграгарадку Камаровічы.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём да натарыуса 8-02350-2-10-38.
Натарыус Марына Уладзіміраўна Голік 5 жніўня з 9 да 12 гадзін правядзе выязны прыём у аграгарадку Конкавічы, 13 жніўня з 8.30 да 11.30 – у аграгарадку Ляскавічы, 21 жніўня з 9 да 12 гадзін – у гарадскім пасёлку Капаткевічы, а з 12.30 да 15 гадзін – у аграгарадку Чалюшчавічы, 27 жніўня з 8 да 11.30 – у аграгарадку Пціч.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-02350-5-56-83.
Выезды натарыусаў у населеныя пункты раёна ажыццяўляюцца пры наяўнасці заявак. Прыём праходзіць у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о