Выбарчая кампанія набірае абароты. Да выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь застаецца крыху менш за тры месяцы. У адпаведнасці з выбарчым календаром завяршыўся этап рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты
Цэнтральным выбарчым камітэтам Беларусі зарэгістраваны 7 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты.
Так, прайшлі рэгістрацыю ініцыятыўныя групы дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольгі Чамаданавай, індывідуальнага прадпрымальніка Ганны Канапацкай, старшыні рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Сяргея Бобрыкава, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова.
Наступны этап выбарчай кампаніі – збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. Гэты этап пачаўся 7 лістапада і завершыцца 6 снежня 2024 года. Зарэгістраваным ініцыятыўным групам неабходна сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў.
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий