Ёсць у цэнтральнай частцы горада такое месца, што выбіваецца з агульнага каларыту добраўпарадкаванасці. Бліз скрыжавання вуліц Вароўскага і Розы Люксембург, паміж будынкам друкарні і гандлёвай кропкай, павольна працягваецца барацьба маладых парасткаў дрэва з бетонным плотам, дзе апошні, вядома, прайграе. Зараз зеляніна ў пэўнай ступені хавае секцыю прабітага наскрозь плоту, але гэта не вельмі ратуе выгляд аднаго з цэнтральных скрыжаванняў вуліц горада.
Спадзяемся, што адказныя службы звярнуць увагу на адзначаны недагляд.
Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.
Оставить комментарий