Менавіта такую фразу днямі пачуў ад земляка каля “Капеечкі”, што знаходзіцца па завулку Бумажкова і абслугоўвае мікрараён ваеннага гарадка.
Сапраўды, насупраць дзіцячага садка асфальтаваная дарога заканчваецца і пачынаецца сапраўдная “дарога жыцця”. Яно і не дзіўна: месца бойкае. Па-першае, каля крамы стаянка ніколі не пустуе, да таго ж побач размясціліся гаражы жыхароў мікрараёна, што таксама дадае руху, ды і да кацельні пілаванне машыны з прычэпамі возяць амаль штодня – вось і “разбілі” дарогу ўшчэнт.
Зразумела, што дарога патрабуе добраўпарадкавання. Ліст пра ўхіленне выяўленага недахопу будзе накіраваны “ўласніку” дарогі.

А. МАКСІМАЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о