У Сусветны дзень дзіцяці старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” і старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” завіталі ў дзіцячае аддзяленне УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” з падарункамі.

Моцнага ўсім здароўя!

Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Петрыкаўшчыны частыя госці ва ўстанове аховы здароўя. Нагодай для чарговага візіту стаў Сусветны дзень дзіцяці і жаданне грамадскіх актывістаў парадаваць дзетак, якія знаходзяцца на лячэнні ў ЦРБ.

– У Беларусі шмат робіцца для паляпшэння медыцынскага абслугоўвання насельніцтва краіны, у тым ліку і дзяцей, аднак без вашых добрых сэрцаў, уважлівых вачэй і пяшчотных рук не абысціся.

Мы бязмежна ўдзячны вам за  клопат пра здароўе маленькіх жыхароў раёна, бо, як вядома, дзеці – гэта будучыня не толькі сям’і, але і краіны, а здаровыя дзеці – гэта вялікі здабытак нацыі. Жадаем вам як мага менш складаных выпадкаў, а вашым пацыентам моцнага здароўя і прыемных падзей, – звярнуўся да медперсанала аддзялення Мікалай Семяніцкі.

Ад партыйцаў і жаночага актыву раёна пацыентам аддзялення перададзены прадметы гігіены і салодкія пачастункі.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о