Часам чытаючы матэрыялы крымінальнай справы, хочацца пажадаць таму, у каго свярбяць кулакі, пайсці ў спартзалу пабіць грушу. Але ў жыцці, як правіла, падобныя асобы па натуры “садысты” і, знайшоўшы ахвяру слабейшую, наўмысна ладзяць канфлікт і збіваюць яе да паўсмерці.
Нядаўна следчыя разбіраліся з чарговым канфліктам, які прывёў пацярпелага ў рэанімацыйнае аддзяленне гарадской бальніцы. Пачыналася ўсё як заўжды з канфлікту на бытавой глебе. Канфлікт перарос у жорсткае збіццё, што прывяло да сур’ёзных траўм, якія пагражаюць жыццю пацярпелага. Абодва знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, абодва вінаватыя, але адзін не змог спыніцца. Петрыкаўскім РАСК па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 147 КК (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Вінаваты ўзяты пад варту і чакае суда. Пакаранне прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. Варта падумаць, а можа лепш у спартзалу?
Георгій ВЕРАШЧАКОЎ,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.
Оставить комментарий