Цягам апошняга часу на вуліцы Каралёва ў райцэнтры адбываюцца якасныя змены: новы асфальт на прылягаючай да пад’ездаў тэрыторыі, уцяпленне фасадаў. Спадзяёмся, супрацоўнікі камунальнай службы не абыдуць увагай і наступны аб’ект.
Так, бліз паркоўкі каля кінатэатра “Беларусь” знаходзіцца так званы прыпынак, дзе часцяком чакаюць міжгароднія маршруткі пасажыры, а таксама аблюбавалі месца моладзь і матулі з дзіцячымі вазкамі. Акрамя гэтага, менавіта тут выходзяць у горад многія госці Петрыкава. Вось толькі лавачкі на гэтым месцы пакідаюць жадаць лепшага: асобныя дошкі тут трэба замяніць, а астатнія было б нядрэнна пафарбаваць.
Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.
Оставить комментарий