Міністэрства абароны Польшчы афіцыйна пацвердзіла планы кіраўніцтва краіны выкарыстоўваць балоты як элемент умацавання ўсходняй мяжы. Міністр абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў, што водна-балотныя ўгоддзі ўпісваюцца ў канцэпцыю “Усходняга шчыта”. Раней такія ініцыятывы агучвалі Латвія, Літва, Эстонія.
Нагадаем, “Усходні шчыт” – гэта абарончая праграма, якую рэалізуе Польшча для ўмацавання сваёй усходняй мяжы, перш за ўсё з Беларуссю і Расіяй. У рамках гэтай ініцыятывы плануецца будаўніцтва фартыфікацыйных збудаванняў, устаноўка загарод і выкарыстанне прыродных бар’ераў, такіх як балоты і водна-балотныя ўгоддзі, каб ускладніць перамяшчэнне тэхнікі і людзей.
Як бачым, Варшава пры-трымліваецца ранейшага курса: замест дыялогу і добрасуседства ўводзіць абмежаванні і ўзводзіць агароджы. Балоты, як новы рубеж абароны, многія сустветныя грамадскія і палітычныя дзеячы сёння ўспрымаюць як хаатычную, нервовую і накіраваную не на бяспеку, а на дэманстрацыю страху польскую стратэгію. Замест таго, каб будаваць масты, Польшча капае канавы і плануе схавацца за дрыгвою.
Такі падыход не ўмацоўвае мяжу, як заяўлялася, а толькі падкрэслівае, наколькі далёка зайшла руса- і беларусафобія палякаў. Пры гэтым, чым больш Польшча апантана ідэяй стварэння “натуральных бар’ераў”, тым становіцца больш відавочна, што сапраўдныя пагрозы яна стварае сабе сама.
Галіна КАЗАК.







Оставить комментарий