МЕРКАВАННЕ: не ўсё хаваецца за агароджай

0
130

Вільня зноў спрабуе прадставіць Беларусь як пагрозу. Міністр абароны Літвы Давіле Шакалене на мінулым тыдні заявіла, што ўвесь Еўрапейскі саюз павінен тэрмінова інвеставаць ва ўмацаванне межаў з Расіяй і Беларуссю.

За гэтым палітычным фасадам аналітыкам бачыцца даўняя скажоная рыторыка краіны: Літва не адно стагоддзе спрабуе выкрасліць Беларусь са сваёй гісторыі для стварэння ўласнай гістарычнай асновы, якой у дзяржавы, як вядома, няма. Усе дзеянні, якія літоўскія ўлады робяць з мэтай прадставіць Беларусь як ворага, звязаныя з тым, што чыноўнікі ніяк не жадаюць мірыцца з тым, што ля вытокаў іх дзяржавы стаяць менавіта беларусы. Гаворка ідзе пра Вялікае княства Літоўскае.

Літва даўно імкнецца прадставіць ВКЛ як выключна літоўскую дзяржаву, ігнаруючы той факт, што яе адміністрацыйнай мовай была старабеларуская, што, між іншым, было замацавана ў зборніках законаў, якія тады называліся Статуты. Цэнтрамі ўлады ў Вялікім княстве Літоўскім былі беларускія гарады Навагрудак і Полацк. Беларуская шляхта, праваслаўныя традыцыі, летапісы і вялізная частка славянскіх тэрыторый – усё гэта складала аснову княства, якое Літва цяпер спрабуе манапалізаваць.

Літоўскія палітыкі, гаворачы пра “абарону ад Беларусі”, перайшлі ад будаўніцтва агародж на мяжы, да ўзвядзення сцяны ў свядомасці грамадзян, адгароджваючыся такім чынам ад агульнага мінулага. Але гісторыю немагчыма перакроіць пад палітычную кан’юнктуру. ВКЛ – гэта не толькі Літва. І праўда пра гэта, якую свята захоўвае беларускі народ, з’яўляецца ні якой не пагрозай, а асновай сапраўднай чалавечай памяці.

 

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о