Медыкам – з любоўю

0
226

У мінулыя выхадныя краіна віншавала з прафесійным святам медыцынскіх работнікаў. Петрыкаўшчына далучылася да святочных мерапрыемстваў, аддаючы даніну землякам, прысвяціўшых сваё жыццё высакароднай справе – клопату пра жыццё і здароўе чалавека.

Медыкам – з любоўю Медыкам – з любоўюНапярэдадні падзеі ў раённым Доме культуры адбылася святочна-віншавальная праграма “Медыкам – з любоўю”.

Шмат прыгожых і пранікнёных слоў было сказана медыкам Петрыкаўшчыны. Першым на сцэну для віншавання падняўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер, які выказаў ад раённага выканаўчага камітэта, органаў мясцовага самакіравання, жыхароў раёна словы прызнання і ўдзячнасці прысутным. Віталій Уладзіміравіч адзначыў: “Медыцынскія работнікі заслугоўваюць глыбокай павагі за сваю дзейнасць і іх працу немагчыма пераацаніць”. З рук прадстаўніка ўлады за добрасумленную і бездакорную працу ў справе аховы здароўя насельніцтва Петрыкаўскага раёна ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама былі ўручаны ўрачу агульнай практыкі аддзялення ўрача агульнай практыкі паліклінікі Алене Белакур, медыцынскай сястры працэдурнага кабінета гінекалагічнага аддзялення Людміле Серада. Ганаровыя граматы Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ўручаны намесніку галоўнага ўрача па медыцынскай часці Людміле Занкевіч, галоўнай медыцынскай сястры Руслане Літвін, медыцынскаму дэзінфектару санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Петрыкаўскага раёнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Раісе Талецкай, удзячнасць – урачу-рэнтгенолагу, загадчыку рэнтгенаўскім кабінетам Анжэле Дыба. Ганаровыя граматы ад раённага Савета дэпутатаў былі ўручаны ўрачу-фізіятэрапеўту аддзялення медыцынскай рэабілітацыі і фізіятэрапіі Тамары Шадура, урачу-эксперту кабінета медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі Аляксандру Спыну, загадчыку гаспадаркай Петрыкаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Любові Андрук, удзячнасць – урачам анастазіолагам-рэаніматолагам адзялення анастазіі і рэаніма-цыі Дзмітрыю Зенкевічу, Марыі Змушко.

Прыемным момантам, які нікога не пакінуў абыякавым, стала віншаванне дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Сянько ветэрана працы, урача-фтызіятра Раісы Пракоф’еўны Чарненка. Былы медык пачала сваю дзейнасць у Петрыкаўскай раённай бальніцы у 1962 годзе на пасадзе загадчыка тубкабінета, усю сваю дзейнасць прысвяціла фізіятэрапіі. Працоўны стаж ветэрана працы складае больш за пяцьдзесят гадоў. Святлана Уладзіміраўна з трыбуны павіншавала прысутных у зале, адзначыўшы, што сваімі поспехамі і нястомнай працай работнікі галіны ўносяць дастойны ўклад ў агульную справу – зберажэнне здароўя насельніцтва і павышэнне якасці жыцця, а значыць, і росквіт нашай краіны.
“Удасканаленне сістэмы аховы здароўя з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі, а стварэнне ўмоў для эфектыўнага развіцця медыцыны, вырашэння сацыяльных праблем медыкаў – першачарговай задачай”, – адзначыла дэпутат.

На сцэну быў запрошаны галоўны ўрач раённай бальніцы Яўгеній Логвінец. “Прыміце словы ўдзячнасці за вашу нялёгкую працу, за вернасць клятве Гіпакрата, за выратаванне жыццяў, лячэнне і клапатлівы догляд, за тое, што вы па першым прыходзіце на дапамогу людзям”, – адзначыў Яўгеній Анатольевіч.
Пад гучныя апладысменты ганаровымі граматамі УЗ “Петрыкаўская ЦРБ” былі ўзнагароджаны ўрач-тэрапеўт, загадчык першым тэрапеўтычным аддзяленнем Яна Сцепаненка, акушэрка аглядавага кабінета паліклінікі Алена Занкевіч, фельчары выязной брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, выязджаючыя самастойна Алена Перарэжка, Святлана Дубіна, медыцынская сястра агульнай практыкі аддзялення ўрача агульнай практыкі паліклінікі Людміла Савіцкая, медыцынскі статыстык кабінета медыцынскай статыстыкі Алена Курдо, медыцынская сястра педыятрычнага аддзялення паліклінікі Ніна Голік, выконваючы абавязкі загадчыка кадравым сектарам Анастасія Ліпская.

Творчыя нумары ў выкананні артыстаў Петрыкаўшчыны і саміх віноўнікаў урачыстасці прыдалі атмасферы радасных, эмацыянальных момантаў і зрабілі вечар незабыўным.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о