Маёмасць на продаж

0
37

23 верасня ў малой зале Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта, па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 15, пройдзе аўкцыён па продажы дзяржаўнай нерухомай маёмасці пад знос. У 11 гадзін – па лоце №1, №2, па лоце №3 – у 12 гадзін, па лоце №4 – у 14 гадзін, па лоце №5 – у 15 гадзін.

Лот № 1
Звесткі аб прадмеце аўкцыёну: будынак спецыялізаваны для адукацыі і выхавання – (будынак школы) з двума прыбудовамі, сталовай, адрынай, склепам, пакрыццём бетонным, варотамі, плотам, выграбной ямай, інв. № 335/С-84396, агульнай плошчай 665,4 кв.м.
Месца знаходжання: Гомельская вобл., Петрыкаўскі раён, Грабаўскі с/с, аг.Грабаў, вул. Школьная, д. 23.
Прадавец нерухомай маёмасці: аддзел адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама, Гомельская вобласць, г. Петрыкаў, вул. Гагарына, 17, тэл. 8-02350-2-70-79

Лот № 2
Звесткі аб прадмеце аўкцыёну: комплекс будынкаў і збудаванняў аздараўленчага лагера “Палессе” з адміністрацыйным будынкам, будынкам цаглянага дома № 4, з двума ганкамі, цаглянага дома № 5, з двума верандамі, чатырма ганкамі, цаглянага дома № 6, з двума верандамі, чатырма ганкамі, цаглянага дома № 7 з двума верандамі, чатырма ганкамі, цаглянага дома №8, двума верандамі, трыма ганкамі, будынак рукамыйніцы № 1-3, будынак прыбіральні на 8 ачкоў, будынак склада з халоднай прыбудовай і ганкам, будынак лазні з трыма ганкамі, будынак матэрыяльнага склада, будынак рэгістратуры з халоднай прыбудовай, тэрасай, ганкам, будынак сталовай з двума ганкамі, прыбудова да сталовай з двума ганкамі, будынак гаража, будынак сховішча для агародніны з тамбурам, артсвідравіна з жалезабетоннымі ганкамі, абсталяваннем, запорна-рэгулюючай арматурай, адстойнікам, фільтрам свідравіны, уваходным трубаправодам, збудаванне воданапорнай вежы з рэзервуарам, наземны водаправод, інв. №335/З-7220,335/З-7202,335/З-7203,335/З-7204,335/З-7205,335/З-7206,335/З-7212,335/З-7213,335/С-52 -7216,335/З-7219,335/З-7218,335/З-7200,335/З-7200,335/З-72 00,335/З-7209,335/З-7208,335/З-7217,335/З-7217,335/З-62337, агульнай плошчай 2064,1 кв.м. Месца знаходжання: Гомельская вобл., Петрыкаўскі раён, паўночны захад ад аг.Ляскавічы.
Прадавец нерухомай маёмасці: аддзел адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама, Гомельская
вобласць, г. Петрыкаў, вул. Гагарына, 17, тэл. 8-02350-2-70-79.

Лот № 3
Звесткі аб прадмеце аўкцыёну: будынак спецыялізаваны для адукацыі і выхавання — (будынак школы) з халоднай прыбудовай, агульнай плошчай 265,0 кв. м., без наяўнасці дакументаў, якія сведчаць дзяржаўную рэгістрацыю правоў на дадзеную маёмасць.
Месца знаходжання: Гомельская вобл., Петрыкаўскі раён, Пціцкі с/с, в.Хуснае, вул. Савецкая, д. 1А.
Прадавец нерухомай маёмасці: Пціцкі сельскі выканаўчы камітэт, Гомельская вобласць, Пціцкі с/с, аг.Пціч, вул.Савецкая,1,тэл 8-02350-9-69-30.

Лот № 4
Звесткі аб прадмеце аўкцыёну: будынак спецыялізаваны культурна-асветнага і відовішчнага прызначэння – будынак клуба-бібліятэкі, агульнай плошчай 166,8 кв. м., без наяўнасці дакументаў, якія сведчаць дзяржаўную рэгістрацыю правоў на дадзеную маёмасць.
Месца знаходжання: Гомельская вобл., Петрыкаўскі раён, Грабаўскі с/с, в. Вялікія Сялюцічы, вул. Цэнтральная, д. 50.
Прадавец нерухомай маёмасці: сектар культуры Петрыкаўскага райвыканкама, Гомельская
вобласць, г. Петрыкаў, вул. Гагарына, 17, тэл. 8-02350-2-70-12.

Лот № 5
Звесткі аб прадмеце аўкцыёну: будынак спецыялізаваны для адукацыі і выхавання – (будынак школы) з інв. № 335/С-44736, агульнай плошчай 471,4 кв. м. Месца знаходжання: Гомельская вобл., Петрыкаўскі раён, Петрыкаўскі с/с, в.Бяланавічы, вул. Першамайская, д. 13.
Прадавец нерухомай маёмасці: ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, Гомельская вобласць, г.Петрыкаў, 2-гі зав.Першамайскі, д.1А. тэл. 8-02350-2-60-87.
Пачатковы кошт прадметаў аўкцыёну: 1 базавая велічыня.
Задатак для ўдзелу ў аўкцыёне: 1 базавая велічыня.
Рэквізіты рахунку для пералічэння задатку: на разліковы рахунак Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ВY03 АКВВ 3641 4260 0024 1330 0000 у ААТ “ААБ “Беларусбанк”, БІК AKBBBY2Х, УНП 400065489, да падачы.
Заявы (з дакументамі) на ўдзел у аўкцыёне прымаюцца па адрасе: г. Петрыкаў, вул. Гагарына,15, каб. №105, з 8:30 да 13:00 і з 14:00 да 17:30 у працоўныя дні.
Прыём заяў для ўдзелу ў аўкцыёне заканчваецца 22 верасня 2025 года а 17 гадзіне. Заключная рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца ў дзень аўкцыёну з 10 да 11 гадзін.
Апавяшчэнне аб правядзенні аўкцыёну па продажы дзяржаўнай нерухомай маёмасці апублікавана на сайтах Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта (http://gomel-region.by/ru/izvl-ru/), Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (https://au.nca.by/) і Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта (http://www.petrikov.gomel-region.by/ru/aukcion/).

Аддзел эканомікі Петрыкаўскага РВК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о