Марафон алімпійскай адукацыі 5.0

0
126

У яслях – садзе №2 УСР і ЖКГ ААТ «Беларуськалій» стартаваў унікальны адукацыйны праект – «Марафон Алімпійскай адукацыі 5.0», накіраваны на папулярызацыю спорту і алімпійскіх каштоўнасцяў сярод дзяцей. Гэта першы ўдзел установы ў падобнай ініцыятыве, якая праходзіць з 24 лютага па 1 кастрычніка 2025 года.

Марафон закліканы не толькі пазнаёміць дзяцей з гісторыяй і прынцыпамі алімпійскага руху, але і вырашыць шэраг важных задач: рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы дашкольнай адукацыі; фарміраванне ў дзяцей уяўленняў аб алімпійскіх каштоўнасцях; павышэнне прафесійных навыкаў педагогаў; распрацоўка метадычных матэрыялаў для далейшага выкарыстання ў адукацыйным працэсе.
–Удзельнікамі праекта сталі дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту 5-6 гадоў. У праграму ўключаны чатыры тэматычных заняткі з маляўнічым раздатачным матэрыялам і адно спартыўнае свята. На занятках юныя марафонцы змогуць прымяняць атрыманыя веды на практыцы. Выхаванцы ўжо цяпер вучацца падтрымліваць адзін аднаго і верыць у свае сілы! Калі бачыш, як дзеткі з такім натхненнем паўтараюць алімпійскія прынцыпы, сэрца радуецца, –дзеліцца Алена Андык, кіраўнік фізічнага выхавання.
Марафон алімпійскай адукацыі дорыць дзецям незабыўныя ўражанні, пашырае іх кругагляд і прывівае любоў да спорту і здаровага ладу жыцця. Рабяты атрымліваюць шэраг пазітыўных эмоцый, новых ведаў і жаданне імкнуцца да сваіх уласных «алімпійскіх» вяршыняў. Асабліва выхаванцам запомніўся занятак, на якім яны з удзелам аніматараў вывучалі ролю музыкі на Алімпійскіх гульнях у Старажытнай Грэцыі і спявалі нацыянальны і алімпійскі гімны, – адзначыла Алена Андык.
Завершыцца марафон 1 кастрычніка 2025 года спартыўным святам, дзе выхаванцы прадэманструюць свае веды і навыкі. Магчыма, для кагосьці з іх гэты праект стане першым крокам у свет вялікага спорту!

Марыя ТАМКО,
фота з архіва яслі – сада №2
УСР і ЖКГ ААТ «Беларуськалій».

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о