У актавай зале ваеннага камісарыяту Петрыкаўскага раёна прайшоў Дзень прызыўніка.

Ва ўрачыстай абстаноўцы больш за пяцьдзясят нашых маладых землякоў атрымалі позвы аб прызыве на тэрміновую ваенную службу.
Адкрыў мерапрыемства ваенны камісар Петрыкаўскага раёна падпалкоўнік Аляксандр Адамоўскі, які адзначыў, што нашы юнакі заўсёды служаць годна, на добрым рахунку ў камандзіраў, часта заахвочваюцца за выдатную службу.
– Таму спадзяёмся, што і цяперашні прызыў праявіць сябе толькі з лепшага боку. Петрыкаўшчына будзе чакаць вас – вяртайцеся на малую радзіму пасля службы, – адзначыў Аляксандр Рыгоравіч.
Мерапрыемства наведаў ганаровы жыхар Петрыкаўскага раёна, паэт, празаік Уладзімір Пугач. Уладзімір Мікалаевіч расказаў моладзі пра сваё пасляваеннае дзяцінства.
– У год 80-годдзя Вялікай Перамогі мы з вялікай павагай успамінаем подзвіг усіх, хто ваяваў за нашу Радзіму супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вельмі важна не забываць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, расказваць пра яе герояў і іх подзвігі, пра мірных жыхароў, якія прайшлі праз цяжар ліхалецця і захавалі мужнасць, добрае сэрца і любоў да Радзімы, – адзначыў Уладзімір Пугач.
Падчас сустрэчы да будучых салдат звярнуліся старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімір Жукавец, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Мікалай Жукоўскі. Запрошаныя госці, кожны на сваіх жыццёвых прыкладах расказалі прысутным, як праходзілі службу ў войску, як служаць Айчыне ў мірны час. Галоўны пасыл да моладзі – працягваць справу старэйшага пакалення: захоўваць мір, стабільнасць і незалежнасць краіны.

Святлана СОБАЛЕВА, фота з архіву раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о