2-6 лістапада 2024 года ў сталіцы Рэспублікі Узбекістан,  горадзе Ташкенце, прайшоў XV Чэмпіянат свету сярод кадэтаў, юніёраў, дарослых і XV Кубак свету сярод дзяцей па каратэ WKC.

У Чэмпіянаце прынялі ўдзел больш за 2500 спартсменаў з 23 краін свету. Сярод удзельнікаў быў і наш зямляк – вучань гімназіі, выхаванец ФСК “Патрыёт Петрыкаўшчыны” Іван Сцяпанаў.

Міжнародныя старты – годныя вынікі

На Чэмпіянаце свету ва Узбекістане зборную каманду Рэспублікі Беларусь прадстаўлялі 13 удзельнікаў: 9 спартсменаў, 2 суддзі і 2 прадстаўнікі каманды. Па выніках спабарніцтваў ва ўпартай барацьбы нашымі атлетамі заваявана 11 медалёў: 7 залатых, 3 сярэбраныя і 1 бронзавы. Па выніках шасці дзён спаборніцтваў у Нацыянальным заліку зборная краіны заняла 5 месца, саступіўшы спартсменам з Казахстана, Расіі, Кыргыстана, Узбекістана і абышоўшы зборныя Індыі, Азербайджана, КНД і шэрагу іншых краін.

У складзе зборнай каманды Рэспублікі Беларусь самым малодшым спартсменам з’яўляўся выхаванец трэнера Міхаіла Сухарэнкі (ФСК “Патрыёт Петрыкаўшчыны”) 11-гадовы Іван Сцяпанаў, які годна выступіў на Чэмпіянаце ў раздзеле шобу-санбон кумітэ, заваяваўшы 5 месца.

Мы сустрэліся з Іванам, каб распытаць пра чарговыя ў капілцы юнага спартсмена міжнародныя спаборніцтвы.

– Канешне, удзел у Чэмпіянаце свету – гэта каласальны вопыт, які гартуе не толькі спартыўны дух, але і дае каласальную матывацыю. Я займаюся каратэ з 6-ці гадоў пад кіраўніцтвам трэнера ФСК “Патрыёт Петрыкаўшчыны” Міхаіла Адамавіча Сухарэнкі. Гэта не першыя мае міжнародныя спаборніцтвы. Сёлета і ў мінулым годзе я ўжо удзельнічаў у саставе зборнай Рэспублікі Беларусь па каратэ шатакан у спаборніцтвах такога ўзроўню ў Расійскай Федэрацыі і Казахстане. Узровень падрыхтоўкі, вытрымка і матывацыя, якія закладваюцца маім трэнерам у працэсе трэніровак, кожны раз дазвалялі мне годна прадстаўляць нашу краіну на міжнароднай арэне і з гонарам узнімацца на п’едэстал з флагам Рэспублікі Беларусь. Я дзякую свайму трэнеру і бацькам за веру ў мяне і падтрымку.

Жадаем Івану новых спартыўных стартаў і яркіх перамог.

Галіна КАЗАК.

Фота з сямейнага архіву Івана СЦЯПАНАВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о