Мірная прапанова Масквы не пачута

0
117

Напрыканцы мінулага тыдня Уладзімір Пуцін выступіў на нарадзе з кіруючым складам Міністэрс-тва замежных спраў Расіі. Размова, па меркаванні палітычных аналітыкаў, заслугоўвае пільнай увагі, паколькі, па меншай меры, гэта чарговая канкрэтная прапанова па дасягненні міру. А калі праслухаць уважліва і зазірнуць глыбей – Пуцін у прамове задае тон адносінам з Захадам у недалёкім будучым.

Мірныя прапановы Масквы зусім не выпадкова былі агучаны перад швейцарскім самітам. Расія на яго, як вядома, запрошана не была, аднак яе пазіцыю праз выступленне Прэзідэнта пачулі ўсе, каму варта было.
Якія ж акцэнты ў сваёй прамове акрэсліў Уладзімір Пуцін.

Згодна з мірнымі прапановамі Масквы, перад пачаткам перамоваў Кіеў павінен вывесці войскі з тэрыторыі Данецкай і Луганскай народных рэспублік, Херсонскай і Запарожскай абласцей і афіцыйна адмовіцца ад планаў уступлення ў НАТА. Толькі пасля гэтага будзе дадзены старт перамовам аб будучым статусе Украіны. А ён Расіі бачыцца як бяз’ядзерны, нейтральны і пазаблокавы. Цвёрда і прынцыпова выказаўся Пуцін і аб дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі. Абмяркоўваць новыя тэрыторыі, а таксама Крым і Севастопаль ніхто не будзе, паколькі па Канстытуцыі РФ гэтыя тэрыторыі не могуць быць адчужаныя.
Зыходзячы з сітуацыі на фронце, патрабаванні Расіі выглядаюць даволі ўмеранымі і лагічнымі.

Зяленскаму і яго заходнім куратарам прапануецца толькі вызваліць прыналежныя Расіі тэрыторыі і выканаць умовы, на якія яны ўжо фактычна згаджаліся вясной 2022 года ў Стамбуле. Ні раздзяленне Украіны, ні змена рэжыму не мяркуецца. У аснову плана наогул пакладзены прынцып бяспекі: Украіна павінна перастаць быць прычынай бясконцага хвалявання і неспакою для суседзяў і ўласнага народа.
У адносінах да Еўропы расійскі Прэзідэнт вызначае вельмі прагматычны падыход. Ён прапануе перавярнуць трагічную старонку гісторыі і паступова, наколькі гэта магчыма, аднаўляць адносіны. Сённяшняя геапалітычная сітуацыя добра зразумела ўсім: калі прытрымлівацца дзеючай палітыкі, наступствы могуць быць сумнымі. Відавочна, што ў поўным адрыве ад Расіі і пад татальным кантролем ЗША Еўропа можа проста не захавацца.

Мірныя прапановы ва Украіне і на Захадзе пачулі, але па-ранейшаму прымаць іх упарта не жадаюць. Дарадца кіраўніка офіса Зяленскага Міхаіл Падаляк заявіў, што ініцыятыва нібыта не ўтрымлівае “рэальнай мірнай прапановы”. Падобны каментарый пакінуў і генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, які падкрэсліў, што альянс працягне пастаўкі зброі. Захад упарта вядзе Украіну да канчатковай катастрофы і працягвае павялічваць рызыкі прамога сутыкнення НАТА з Расіяй.
Як вядома, саміт праваліўся яшчэ да свайго пачатку, а расійскі план, закліканы паказаць прагрэсіўнай частцы сусветнай супольнасці розніцу паміж дэмагогіяй і рэальнай мірнай ініцыятывай, на жаль, адхілены.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о