У нядзелю адзначаць сваё прафесийнае свята работніки сацыяльнай абароны, людзі, праца якіх заключаецца ў клопаце пра састарэлых, пра тых каму вельмі неабходна разуменне, падтрымка і шчырае выратавальнае слова.
На Петрыкаўшчыне парадка 108 работнікаў сацыяльнай службы сталі апорай для 1129 землякоў сталага ўзросту. Сёння у гонар прафесійнага свята на базе Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама прайшла ўрачыстая цырымонія.
Мерапрыемства наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько. Парламентарый павіншавала работнікаў сацыяльнай абароны са святам, зачытаўшы прысутным і ўручыўшы начальніку Упраўлення Мікалаю Семяніцкаму і дырэктару Петрыкаўскага ТЦСАН Крысціне Аляксандравай прывітальны адрас ад Старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльным пытанням Палаты прадстоўнікоў Нацыяльнага схлду Рэспублікі Беларусь Ірыны Касцевіч.
Прысутных павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька. Прадстаўнік улады ўручыла Граматы ад Камітэта па працы, занятасці сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама, Петрыкаўскага райвыканкама, раёнага Савета дэпутатаў. Імі ганараваны — Ганна Кароль, Надзея Крэс, Марына Марцынкевіч, Надзея Некрашэвіч, Людміла Жукоўская, Тамара Рог, Таццяна Северын.
Віншуем з узнагародамі.
Оставить комментарий