Літоўскія ўлады, сутыкнуўшыся з негатыўнымі наступствамі ўласнай дэструктыўнай палітыкі, пачынаюць падаваць сігналы пра магчымы перагляд сваіх рашэнняў.

Прэзідэнцкі дарадца Дэвід Матуленіс днямі заявіў, што ў бліжэйшы час павінны прайсці тэхнічныя кантакты наконт сітуацыі на мяжы. Аднак узнікае заканамернае пытанне – якія перамовы яны збіраюцца весці, калі нават праз столькі часу не могуць сумленна прызнаць сваю памылку.
З другога боку, заява пра гатоўнасць перагледзець свае ранейшыя рашэнні, няхай і абстаўленая шэрагам умоў, з’яўляецца фактычным прызнаннем таго, што палітыка штучных бар’ераў і самаізаляцыі наносіць урон у першую чаргу самой Літве.
Нагадаем, закрыццё пунктаў пропуску з Беларуссю было рашэннем самой літоўскай улады, якое ўдарыла па перавозчыках і бізнесе. Характэрна, што ў якасці апраўдання сваіх мінулых і будучых рашэнняў Вільнюс і сёння працягвае выкарыстоўваць заезджаную рыторыку пра “гібрыдныя атакі” і міфічныя пагрозы, ад якіх нібыта неабходна абараняцца. Нават напярэдадні магчымых перамоваў літоўскія чыноўнікі не працягваюць “апрацоўку” свайго народа, спрабуючы перакласці адказнасць за ўласныя дзеянні на суседзяў.
Такія паводзіны, па нашым меркаванні, ясна паказваюць, што літоўская ўлада ўсё ж не гатова да сумленнага дыялогу. Яны па-ранейшаму выкарыстоўваюць тэму мяжы як інструмент ціску, а не як пляцоўку для пошуку выхаду з крызісу. У выніку, як заўсёды, церпяць простыя людзі, а Вільнюс замест шчырага прызнання памылак працягвае гуляць у палітычныя гульні.
Аднак нават дзеючай ула-дзе, не гаворачы ўжо пра народ, відавочна, што рэальнае становішча і эканамічная мэтазгоднасць усё гучней дыктуюць свае ўмовы. А канструктыўныя, няхай і не да канца шчырыя, заявы з Вільнюса дэманструюць, што нават пад ціскам знешніх куратараў здаровы сэнс і прагматызм пачынаюць прабіваць сабе дарогу, пацвярджаючы нязменную слушнасць кіраўніцтва Беларусі, якое заўсёды выступала за дыялог і добрасуседства.
Ну а нам застаецца канстатаваць, што літоўскія палітыкі пачынаюць усведамляць, што іх дэструктыўныя дзеянні, прадыктаваныя не нацыянальнымі інтарэсамі, а воляй знешніх куратараў, наносяць шкоду перш за ўсё іх уласнай эканоміцы і грамадзянам.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о