Ліс на падворку: прыемная сустрэча ці пагроза

0
63

У сацыяльных сетках апошнім часам даволі часта можна сустрэць фота і відэа матэрыялы пра выпадкі з’яўлення ліс у населеных пунктах. Як паводзіць сябе, калі на прыватны падворак забегла ліса – з гэтым пытаннем мы звярнуліся да начальніка раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігара ЗЯНКЕВІЧА.
– Калі ў населены пункт або на прыватны падворак забегла ліса, ні ў якім разе не варта набліжацца да яе, спрабаваць адлавіць, тым больш спрабаваць узяць жывёлу на рукі ці пагладзіць яе.
Пра знаходжання лісы ў населеным пункце або на падворку неабходна тэрмінова паведаміць у РАНС па нумарах тэлефона 101, 112, – патлумачыў сітуацыю начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У выпадках, калі кантакту з жывёлай пазбегнуць не атрымалася (пасля ўкусу, абдрапвання або аслінення), неабходна правесці першасную апрацоўку месца кантакту: старанна прамыць яго праточнай вадой з мылам, затым апрацаваць рану перакісам вадароду, а краі – дэзынфіцыруючым сродкам. Затым накласці стэрыльную павязку і неадкладна звярнуцца ў медыцынскую ўстанову.
Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадаў, што дзікая жывёла можа ўяўляць пагрозу для чалавека не толькі з-за магчымага нападу, але і як крыніца заражэння на шаленства.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о