Кожны год сотні людзей становяцца ахвярамі агню, многія з іх гінуць ці атрымліваюць сур’ёзныя траўмы.

На тэрыторыі Гомельскай вобласці за 2024 год па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём адбылося 457 пажараў, на якіх загінула 86 чалавек. На тэрыторыі Петрыкаўскага раёна за 2024 год зарэгістраваны 41 пажар, 19 з якіх з прычыны неасцярожнага абыхо-джання з агнём, 3 чалавекі загінулі.
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці выпадкаў агністыя здарэнні – гэта вынік бестурботнасці і грэбавання правіламі бяспекі.
У сувязі з ростам колькасці пажараў з 19 па 23 лютага на тэрыторыі Чалюшчавіцкага і Пціцкага сельскіх Саветаў пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства “Дом без пажараў”.
Супрацоўнікі Петрыкаўскага РАНС у перыяд акцыі правядуць індывідуальную прафілактычную работу з грамадзянамі, арганізуюць сустрэчы з насельніцтвам у рамках сельскіх сходаў, сустрэнуцца з працоўнымі калектывамі, а таксама будзе арганізавана работа інтэрактыўных пляцовак.
Паважаныя грамадзяне! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі: не перагружайце электрычную сетку, паліце печы правільна, не курыце ў пасцелі, не пакідайце дзяцей без нагляду. Ваша бяспека – у вашых руках.

Сяргей ШАМРА,
інспектар прапаганды Петрыкаўскага РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о