Супрацоўнікі органаў унутраных спраў – людзі, якія справай свайго жыцця выбралі абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян. 5-га кастрычніка крымінальны вышук адзначае 107-годдзе з дня ўтварэння.
У гэты дзень прымуць шчырыя віншаванні і работнікі крымінальнага вышуку Петрыкаўскага РАУС.
Напярэдадні прафесійнага свята мы сустрэліся з начальнікам аддзялення крымінальнага вышуку, маёрам міліцыі Петрыкаўскага РАУС Сяргеем Татарчуком, які распавёў аб працы тых, хто стаіць на варце закона і правапарадку.
– У маім падпарадкаванні працуе 6 супрацоўнікаў, кожны з якіх дакладна выконвае пастаўленыя задачы, – пачаў свой аповед Сяргей Мікалаевіч. – Кожны сышчык ўносіць ўклад у адну агульную справу, выніковасць дасягаецца толькі сумеснымі намаганнямі.
У нашай справе няма выпадковых людзей, ёсць энтузіясты і сапраўдныя міліцыянеры, якія, не лічачыся з асабістым часам,
заўсёды гатовыя выйсці на заданне.
– Якія задачы сёння стаяць перад крымінальным вышукам?
– Гэта, перш за ўсё, стабілізацыя аператыўнай абстаноўкі на тэрыторыі раёна, прафілактыка, спыненне і раскрыццё злачынстваў і правапарушэнняў. Асаблівую ўвагу мы падаём раскрыццю цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, якія маюць вялікі рэзананс. Дынамічная і зладжаная дзейнасць усяго калектыву дазваляе з году ў годдасягаць істотных станоўчых вынікаў у аператыўна-службовай дзейнасці. Так, за апошнія пяць гадоў ідзе зніжэнне колькасці зарэгістраваных злачынстваў не толькі на тэрыторыі нашага раёна, але і ў вобласці.
– Таксама лічу, што немалаважным складнікам поспеху ў любой дзейнасці – перадача маладым супрацоўнікам навыкаў прафесійнага майстэрства больш вопытных калег, – працягвае маёр міліцыі. – Адным з такіх супрацоўнікаў з’яўляецца старшы оперупаўнаважаны аддзела капітан міліцыі Мікіта Тамко, які не першы год носіць міліцэйскія пагоны. Яго ініцыятыўнасць і мэтанакіраванасць заслугоўваюць павагі. А дзякуючы ўпартай працы, уседлівасці, аналітычнаму складу розуму Мікіты Ігаравіча, шматлікія злачынцы панесці заслужанае пакаранне.
Працуюць і маладыя супрацоўнікі, якія за непрацяглы перыяд службы здолелі зарэкамендаваць сябе са станоўчага боку. Сярод іх – оперупаўнаважаны старшы лейтэнант міліцыі Кірыл Козел, старшы лейтэнант міліцыі, опрупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Павел Ерамалаеў. І хоць іх стаж працы яшчэ не перавышае і трох гадоў, на якасці выкананых заданняў гэта не адбіваецца, наадварот, яны імкнуцца быць лепшым у сваёй справе.
Асаблівы аўтарытэт сярод калег сваёй мэтанакіраванасцю і прафесіяналізмам па праве заслужылі Іван Занкевіч, які ўжо больш за 15 гадоў з’яўляецца нязменным змагаром са злачыннасцю, старшы оперупаўнаважаны, маёр міліцыі Сяргей Урбанчык, старшы оперупаўнаважаны, маёр міліцыі Дзмітрый Веркеенка.
– Напярэдадні прафесійнага свята хачу павіншаваць усіх супрацоўнікаў міліцыі і пажадаць ім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, аптымізму, мужнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, новых поспехаў у службе і выкананні прафесійнага і грамадзянскага абавязку!
Марыя ТАМКО,
фота аўтара.
Оставить комментарий