Знаходзячыся з візітам на Петрыкаўшчыне, Міхаіл Русы ў межах адзінага дня інфармавання сустрэўся з працоўнымі калектывамі Нацыянальнага парку “Прыпяцкі” і ААТ “Агра-Ляскавічы”. Месяц правядзення вызначыў галоўную тэму сустрэчы: “Дзень народнага адзінства – значэнне міру і згоды”.

Выступаючы па асноўнай тэме адзінага дня інфармавання, парламентарый расказаў пра тыя роўныя магчымасці для развіцця, якія з’явіліся ў жыхароў Заходняй Беларусі пасля гістарычнага ўз’яднання з БССР. А яны ўключаюць у сябе жыццёва важныя: атрыманне адукацыі, развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі, культуры, павышэнне ўзроўню і якасці жыцця.

Спыніўся таксама на ключавых аспектах беларускай дзяржаўнасці, звярнуўшы ўвагу на каштоўнасць міру для беларусаў, гарантаванне бяспекі і парадку ў краіне, унутрыпалітычнай згодзе ў нашым грамадстве.

– Народнае адзінства – гэта не проста словы. У гэтае паняцце закладзены адмысловы сэнс. На долю беларускага народа выпала нямала выпрабаванняў, але нашы людзі выстаялі і шмат чаго дабіліся. Мы проста абавязаны захаваць для будучых пакаленняў мір і згоду. Увогуле, імкненне да міру і згоды – бадай, галоўная рыса беларусаў, якая з’яўляецца фундаментальнай асновай дзяржаўнай палітыкі, якая забяспечвае стабільнасць у грамадстве і захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці.

Беларусь моцная тым, што ўмее захоўваць згуртаванасць, паважаць мінулае і глядзець у будучыню. Кожны з нас – няхай гэта будзе сям’я, прадпрыемства або раён – частка адзінага механізму. І толькі агульнымі намаганнямі мы можам забяспечыць яго дакладную і зладжаную працу. Дзень народнага адзінства, упэўнены парламентарый, павінен стаць не толькі датай у календары, але і днём умацавання традыцыйных каштоўнасцей і пераемнасці пакаленняў. Калі мы адзіныя, значыць, моцная і Беларусь.

Міхаіл Іванавіч асабліва вылучыў тэзіс аб тым, што сіла краіны – у людзях і ў даверы свайму лідару:

– Беларусь – невялікая краіна, але моцная, таму што згуртаваная. Людзі падтрымліваюць Прэзідэнта, таму што бачаць вынікі яго працы: стабільнасць у эканоміцы, развіццё сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванне гарадоў і вёсак. Усё гэта магчыма толькі дзякуючы таму, што мы глядзім у адным напрамку.

Сур’ёзную ўвагу надалі ў час сустрэчы тэме дэмаграфічнай бяспекі і ўмацаванню сямейных каштоўнасцей.

– Беларусь – гэта адна вялікая сям’я. А ў сям’і галоўнае – павага, паразуменне і падтрымка. Толькі разам, абапіраючыся на традыцыі і веру, мы можам рухацца ўперад. Вельмі хачацца, каб колькасць дзетак у сем’ях расла, а дзяржава вас заўсёды падтрымае, – пазначыў спікер.

Міхаіл Іванавіч у завяршэнні размовы падкрэсліў, што ўрокі мінулага нельга забываць: менавіта памяць аб цяжкіх выпрабаваннях аб’ядноўвае пакаленні і робіць беларусаў мацнейшымі:

– Гісторыя нашай краіны напісана потым і слязамі, і мы не маем права яе перапісваць. Сёння самае галоўнае – думаць пра будучыню. Наша агульная задача, каб жыццё нашых дзяцей і ўнукаў было лепшым, чым у нас і нашых продкаў.

Пасля абмеркаванне асноўнай павесткі, парламентарый у фармаце адкрытага дыялогу абмеркаваў з работнікамі прадпрыемстваў надзённыя для іх тэмы і адказаў на ўсе пытанні.

Сярод іх – якасць вады ў населеным пункце, работа стаматалагічнага кабінета.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о