Практычна праз тыдзень у беларускіх школьнікаў пачнуцца восеньскія канікулы. Што запланавана на Петрыкаўшчыне для арганізацыі вольнага часу навучэнцаў угэты перыяд мы даведаліся ў аддзеле адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама.
Як пазначыла галоўны спецыяліст Алена Гапонава, у час восеньскіх канікул дзецям і падлеткам традыцыйна ўстановамі сярэдняй, базавай, дадатковай адукацыі будуць прапанаваны розныя формы карыснай занятасці і адпачынку. У раёне будуць працаваць 20 выхаваўча-аздараўленчых лагераў з дзённым знаходжаннем для 385-ці хлопчыкаў і дзяўчынак. Для тых дзяцей, якія хочуць наведваць установу не ў межах работы лагераў, па зацверджаных установамі планах і будуць праводзіцца мерапрыемствы, звязаныя са спортам і фізічнай актыўнасцю, а таксама з развіццём інтэлектуальных здольнасцей.
Не забываюць установы адукацыі і пра другасную занятасць. Ва ўзаемадзеянні з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама гімназісты будуць заняты добраўпарадкаваннем.
– Сумесная работа педагогаў, бацькоў, устаноў, грамадскіх арганізацый дазволіць нашым дзецям аздаравіцца, карысна і незабыўна адпачыць, – упэўнена Алена Аляксандраўна.
Гутарыла Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.






Оставить комментарий