Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, старшыня Петрыкаўскга райсавета Віталій Пілер, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька наведалі Камаровіцкую сярэднюю школу.

Візіт быў прысвечаны аналізу сістэмы харчавання навучэнцаў, ацэнцы якасці адукацыйнага працэсу ў школе. Парламентарый і намеснік старшыні райвыканкама азнаёміліся з працай харчблока, дзе правялі сустрэчы з работнікамі, адказнымі за арганізацыю харчавання, а таксама з самімі навучэнцамі. Прадстаўнікі ўлады цікавіліся выконаннем тэхналагічных карт і рэцэптурай пры падрыхтоўцы ежы. Была ацэнена эфектыўнасць новага тэхналагічнага абсталявання, яго ўплыў на працэс прыгатавання.

Не засталіся без увагі пытанні харчовых адходаў і іх утылізацыя, тэрмін прыдатнасці тавараў. Акрамя таго наведвальнікі прынялі ўдзел у пасяджэнні Савета па харчаванню, дзе абмяркоўваліся актуальныя пытанні, звязаныя з арганізацыяй харчавання ў школе. Такі візіт з’яўляецца важнай часткай работы прадстаўнікоў улады па кантролі за якасцю сацыяльных паслуг і забеспячэнні належных умоў для навучання і развіцця дзяцей.







Оставить комментарий