Кантроль за аховай працы

0
45

Мабільная група Петрыкаўскага райвыканкама штотыдзень праводзіць маніторынг суб’ектаў гаспадарання раёна па пытаннях захавання нормаў аховы працы, вытворчай дысцыпліны, навядзення парадку на тэрыторыі.

У адзін з апошніх выездаў былі наведаны шэраг аб’ектаў раёна не абышлося без заўваг.
Так, у рамонтна-механічных майстэрнях ААТ “Пціч-Агра” членамі мабільнай групы былі зафісіксіраваны наступныя недахопы: несвоечасовы вываз смецця, а таксама скошванне і выдаленне пустазельнай расліннасці на прылеглай тэрыторыі і тэрыторыі аб’екта, не ўся тэхніка забяспечана аптэчкамі першай дапамогі, пры рамонце і тэхнічным абслугоўванні транспартных сродкаў дапускалася іх ўстаноўка на выпадковыя прадметы, замест спецыяльных падставак.
На зернесушыльным комплексе ў населеным пункце Млынок вароты для ўезду на тэрыторыю і выезду з яе не абсталяваны надзейнымі прыладамі для фіксацыі іх у адкрытым становішчы. Перад уездам на тэрыторыю не ўстаноўлена схема руху транспартных сродкаў па тэрыторыі, а сістэма пажаратушэння не запоўнена вадой.
Як адзначыла загадчык сектара сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Талаш, многія з агучаных заўваг адказнымі службамі ўжо ліквідаваны.
– Аналіз парушэнняў патрабаванняў па ахове працы паказаў, што многае з названага, можна было пазбегнуць, каб была арганізавана неабходная дысцыпліна на месцах. Не варта забываць, што грэбаванне нормамі аховы працы можа прывесці да непапраўнай сітуацыі, – нагадала Таццяна Андрэеўна.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о