Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі зарэгістравала сем ініцыятыўных груп па вылучэнні ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта.

Кандыдаты вылучаны – ініцыятыўныя групы збіраюць подпісы

На мінулым тыдні ЦВК завяршыла рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Усяго іх сем, уключаючы ініцыятыўную групу дзеючага Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку.

Зарэгістраваны таксама ініцыятыўныя групы лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (ЛДПБ) Алега Гайдукевіча, старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (РППС) Аляксандра Хіжняка, галоўнага ідэолага Мінска Вольгі Чамаданавай (12 лістапада заявіла аб выхадзе з барацьбы за прэзідэнцкую пасаду).

Ініцыятыўныя групы Ганны Канапацкай, кіраўніка Беларускага саюза афіцэраў (БСА) Сяргея Бобрыкава (12 лістапада заявіў аб выхадзе з электаральнай кампаніі) і лідара Кампартыі Беларусі Сяргея Сыранкова таксама прайшлі рэгістрацыю ў ЦВК.

Згодна з Каляндарным планам па правядзенні і падрыхтоўцы выбараў, рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты будзе праводзіцца з 22 па 31 снежня ўключна.

З 1 студзеня 2025 года пачнецца перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў, з 21 па 25 студзеня – датэрміновае галасаванне, а 26 студзеня – адбу-дзецца асноўны дзень галасавання на выбарах.

Не пазней за 5 лютага ЦВК павінна ўстанавіць вынікі выбараў прэзідэнта. У выпадку неабходнасці другі тур галасавання пройдзе да 9 лютага.

Галіна КАЗАК. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о