На жаль, даводзіцца канстатаваць непрыемны факт: улік зялёных насаджэнняў, якія загінулі ці не прыжыліся, не заўсёды вядзецца, адпаведна кампенсацыйная пасадка не ажыццяўляецца.
Таму і атрымліваецца, што зусім нядаўна прыгожы і ўтульны куточак спачатку пачынае ззяць прагалінай ссечанага дрэва, губляе сіметрыю ў размяшчэнні раслін, а пасля ўвогуле выглядае неказістым і закінутым. Шкада, што падобную з’яву можна назіраць не толькі ў жылой зоне шматпавярховак, але і ў любімым месцы адпачынку жыхароў і гасцей райцэнтра – у гарадскім парку. Спадзяемся, агучаны недахоп у бліжэйшы час будзе ўхілена, а і парк будзе сустракаць адпачываючых не прагалінамі, а новымі раслінамі.

В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о